Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

История, традиции, достижения учреждения образования

       У пачатку ХІХ ст. у Расіі ўпершыню было створана Міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка краіны падзялялася на 6 навучальных  акруг, на чале якіх стаяў папячыцель. Землі Беларусі, у тым ліку і Любаншчыны, увайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі. Была замацавана  трохступеневая  сістэма адукацыі, уведзены жорсткі саслоўны прынцып асветы: гімназіі прызначаліся для дваранства і чыноўніцтва, павятовыя вучылішчы – для  дзяцей мяшчан, купцоў і рамеснікаў, прыходскія вучылішчы – для ніжэйшых саслоўяў.  Навучанне дзяцей вялося  выключна на рускай мове, беларускай мовы ўдлады не прызнавалі, як і саміх беларусаў, пагарджалі ёю і  яна фактычна  была забаронена.  У школах выкладаліся элементарныя прадметы – руская і царкоўна-славянская грамата, арыфметыка, “дагматы” праваслаўнай веры і царкоўныя спевы”. Царскі ўрад адпускаў на адукацыю нязначныя сродкі і даваў дазвол на адкрыццё школ там, дзе насельніцтва  згаджалася ўтрымліваць іх на свае сродкі ( такія школы называліся “грамадскімі”). Школьныя памяшканні будаваліся таксама на  грошы сялян.  Такая прыходская школа была адкрыта ў вёсцы Загалле ў 1865 годзе. Настаўнікам быў назначаны Анісім Мігай. У школе навучалася 36 дзяцей. З іх- 26 хлопчыкаў, 10 дзяўчынак. Заняткі праходзілі ў прычтавых пабудовах Свята-Георгіеўскай царквы. Настаяцелем царквы ў той час быў свяшчэннік Мікалай Змаровіч, які ў 1869 годзе быў назначаны ў прыходскае вучылішча законанастаўнікам. У 1880-1892 гадах настаяцелем царквы і настаўнікам  стаў Стэфан Лахоўскі (у школе навучалася 24 хлопчыкі). Ён адначасова навучаў дзяцей і ў школе граматы вёскі Падлуг. Яна была адкрыта ў 1881 годзе, вучылася ў ёй 10 хлопчыкаў.

      Згодна  школьнага ліста пачатковай царкоўнай школы (са справаздачнымі звесткамі за 1905 грамадзянскі год) значыцца, што ў сяле Загалле  Загальскага прыхода Ляскавіцкай воласці  Бабруйскага павета Мінскай губерні існуе  школа граматы. Заведуючы школы – свяшчэннік Міхаіл Шубін, настаўнік – Сямён Дзянісавіч Шаўкулаў.  Гадавы аклад жалавання – 120 рублёў. Так як школа свайго жылля не мала, то за кватэру будзе выплачвацца 25 рублёў у год. На 20 снежня 1905 года ў школьным рэестры значыцца 45 навучэнцаў (29 хлопчыкаў, 16 дзяўчынак; з іх  13 чалавек сялянскага, 7 мяшчанскага і 25 дваранскага саслоўя), усе – праваслаўныя.  Вучні вучыліся па хатах. У школьнай бібліятэцы налічвалася  103 экземпляры кніг для пазакласнага чытання.  На патрэбы  школы   паступіла: 120 рублёў – з сумы  Уезднага аддзялення Епархіяльнага Устаноўчага Савета, 67 рублёў 50 капеек – розныя іншыя паступленні, усяго- 187 рублёў 50 капеек. Патрэбы школы: няма асобнага памяшкання для школы, кватэры для настаўніка, памяшкання для прыходзячых вучняў і падручнікаў. У лістку адзначаецца, што школа знаходзіцца  80 вёрст ад  бліжайшай станцыі Глуск.

    З 1909 года настаўнікам школы працаваў Пракоп Ладышэўскі. У школе – чатыры класы. Акрамя Загальскай школы існавала школа ў Баянічах і  Жывуні  ( настаўнік – Крукоўскі Васіль).

  У  1930 годзе ў в.Загалле была адкрыта пачатковая школа.    

Дырэктар - Кветкоўскі Анатоль

Настаўнік- Філіповіч Іван Іосіфавіч

Да 1935 года

Дырэктар- Макарчанка Спірыдон Дарафеевіч

 1935-1937 год

Дырэктар - Радзько Сцяпан Якаўлевіч

     У сярэдзіне 1930-х гадоў пачатковая школа была рэарганізавана ў няпоўную сярэднюю школу ( вучні заканчвалі 7 класаў). Першы выпуск адбыўся ў 1935 годзе.  Пабудовай памяшкання для школы займаўся дырэктар  Сцяпан Якаўлевіч. Настаўнікамі ў школе працавалі  Радзько Антаніна Агафонаўна (жонка), Дзяшковіч  Марыя Мартынаўна,  муж і жонка Сарнацкія  (Паліна Сарнацкая – настаўніца пачатковых класаў).

      З 1937 па  1941 гг.. дырэктарам  школы быў Скачок Андрэй Іосіфавіч.  Школа складалася з двух будынкаў:  у адным будынку, вялікім, вучыліся дзеці, у другім, меншым, жылі настаўнікі (Макарчанка Спірыдон Дарафеевіч, Мілевіч Любоў,  Бандарэнка Сцяпан  Анісімавіч).                               

      Калі пачалася вайна, Сарнацкі хацеў арганізаваць  нямецкую школу.  Ніхто з дзяцей не захацеў вучыцца ў гэтай школе. За супрацоўніцтва з фашыстамі Сарнацкі быў забіты партызанамі.  У маленькім будынку школы  партызаны ўстанавілі станкі, выраблялі зброю.

    У час вайны ў вёсцы працавала “Зялёная школа”.  Загадчыца школы і настаўніца 4 класа- Корбут Антаніна Агафонаўна, 3-га клса – Комлік Аляксандра Міхайлаўна, 2-га – Бедзік Аляксандра Яфімаўна, 1-га – Дзяшковіч Марыя Мартынаўна. Каб пачаць навучальны год, неабходна было зрабіць шмат работы: прывесці ў парадак школьнае памяшканне, знайсці падручнікі, школьныя дапаможнікі, пісьмовыя прылады, сабраць вучняў. Са школьнага памяшкання перавялі некалькі калгаснікаў-пагарэльцаў на іншыя кватэры. Былі пабелены сцены ў класных пакоях, адрамантаваны парты, зроблена некалькі новых лавак. Вялікую дапамогу ў  забеспячэнні школы неабходнымі рэчамі аказалі партызаны. Камсамольцы Кандрацьеў, Бярнацкі і Залаты праніклі ў горад Слуцк у школу, адкрытую фашыстамі, і забралі там усе сшыткі, ручкі, алоўкі, чарнільніцы. Саша Бяляеў са сваей групай прывез цэлы воз падручнікаў, глобус, насценныя карты, глобус, насценны гадзіннік  і нават званок. Дзякуючы такім намаганням вучні былі падрыхтаваны да новага навучальнага года. Настаўнікі імкнуліся эканоміць паперу, чарніла, алоўкі і выхоўвалі беражлівыя адносіны да ўсяго гэтага і ў  дзяцей. Навучальны год пачаўся  1 кастрычніка 1942 года. У школу прыйшло 110 навучэнцаў.

     Школа працавала ў дзве змены, строга па раскладу. З 9 гадзін вучыліся вучні 1 і 2 класаў, а з 12.30 – вучні 3 і 4 класаў.  Урок цягнуўся 45 хвілін. Дзеці стараліся вучыцца, не прапускалі школу.  Не хапала сшыткаў, ручак, карандашоў.   Збіралі папяровыя мяшкі ( яны складаліся з некалькі пластоў, іх разрывалі і атрымоўваліся тонкія лісты, на якіх можна было пісаць), пісалі на газетах, лістоўках. Часта  сшыткі замяняліся кускамі абояў. Чарніла рабілі з чырвоных буракоў.  Вельмі любілі ўрокі фізкультуры. Мяч быў самаробны:  партызаны прынеслі кусок шыны  з падбітай нямецкай машыны. З яе  і быў змайстраваны мяч.  Урокі пачыналіся і заканчваліся па званку.  Калі цямнела, запальваліся газаўкі. Прыходзілі партызаны, расказвалі пра падзеі на фронце, зычытвалі сводкі Савінфармбюро ( у партызан быў прыемнік). Прасілі не ўступаць у размовы з незнаемымі людзьмі. І навогул, пра незнаемцаў  прасілі расказваць старэйшым.   У свабодны ад урокаў час некаторыя вучні аказвалі дапамогу партызанам: дапамагалі набіраць лістоўкі, клапаціліся пра параненых, дапамагалі на кухні, хлебапякарні.  Жыцце школы не абмяжоўвалася заняткамі. Часта праводзіліся вечарыны, даваліся канцэрты мастацкай самадзейнасці, у дні свят праводзіліся ўрачыстыя сходы.

   У пачатку 1943 года бамбежкі Загалля сталі больш частымі. Пасля зімовых канікулаў школа зноў пачала працаваць,  ў маі 1943 года у адзін з паветраных налетаў фашыстам удалося спаліць школу. Навучанне дзяцей прыйшлося спыніць.

      

Корбут А.В. Комлік А.М.

Бедзік А.Я. Дзяшковіч М.М.

                 Пасля вайны школа размяшчалася ў хаце Кульчыцкай Серафімы ( цяпер гэта – канец вуліцы Партызанскай у напрамку да вескі Татарка). Заняткі праводзіліся і ў іншых дамах жыхароў вёскі, у будынку канторы калгаса ( у адной палове).  Цяжкі гэта быў перыяд: не хапала паперы, падручнікаў не было новогул. Замест чарніл выкарыстоўвалі фарбу для тканін, сажу, пісалі на газетах, кусках абояў. Але нягледзячы на  такія складаныя ўмовы, вучні вучыліся старанна. У гэтыя цяжкія  пасляваенныя гады асноўную частку настаўнікаў складалі жанчыны. У пачатковай школе працавалі Кульчыцкая Серафіма, Плышэўская Агата ( яны вялі па два класы-камплекты). Было па два пятых, шостых класаў, адзін –сёмы.  З 1944 па 1946 гады дырэктарам школы працавала Гарбуновіч (Марціновіч) Вольга Аляксееўна, з 1946 па 1948 год- Сушчэня Пётр Мікалаевіч.

Гарбуновіч В.А

                                                     .

        Вельмі патрэбен быў свой, пастаянны будынак школы.  І  пры дырэктары Бенедзіктовічу  Анатолю Міканоравічу ( працаваў дырэктарам у  1948 - 1952 гадах)  пачалося будаўніцтва школы сіламі  калгаснікаў, настаўнікаў і вучняў.                                         

Бенедзіктовіч А.М.

      Самі рыхтавалі лес (у Слаўкавічах, Ляскавічах). Па праекту першапачаткова  школа была пачатковай з кватэрай для дырэктара і рэакрацыйнай залай. Заняткі ў новай школе  пачаліся ў 1950 годзе, але  будаўнічыя работы працягваліся. Парты прывезлі з Любані ( на машыну памяшчалася па 12 парт; свайго транспарту не было, вылаўлівалі выпадковыя рэйсы). Сшыткі, падручнікі з Любані  на сабе прывозілі, у мяшок улазіла  400 сшыткаў. Для вучняў 1-7 класаў школа была бясплатнай, вучні 8 класа за вучобу плацілі ( плата была адменена ў 1954 годзе).  У школе працавалі Падбярэзная Ганна, Лашч Іосіф Іванавіч, Леановіч Мікалай Цімафеевіч, Радзюкевіч Феня Іванаўна, Корбут Антаніна, Рудзько Мікалай Іванавіч, Гарбуновіч (Марціновіч)  Вольга Аляксееўна.  

Радзюкевіч Ф.І.

           Да 1955 года школа існавала як сямігадовая.

         З 1952 па 1975 год працаваў дырэктарам  школы Леановіч Мікалай Цімафеевіч.

    Леановіч М.Ц.

 У  верасні 1955 года сямігодка была рэарганізавана ў васьмігадовую школу.

А з 1 верасня 1965 года вучні пайшлі ўжо ў Загальскую сярэднюю школу.

         

      З 1955 года настаўнікам матэматыкі  ў школе стаў працаваць Дзмітрук Барыс Антонавіч. Гісторыя гэтага чалавека- гэта гісторыя эпохі. Яго лёс – адкрытая кніга школы. Праз яго рукі прайшлі не дзясяткі, а сотні дзяцей. І ён вучыў іх не толькі матэматыцы, але і быць   чалавекам, сапраўдным грамадзянінам нашай краіны. Доўгі час ён быў нязменным кіраўніком фоталабараторыі.   І да сённяшняга часу  многія выпускнікі  ўспамінаюць, што першае знаёмства   з фотасправай  адбылося дзякуючы яго старанням.

 Дзмітрук Б.А. 

З 1965 па 1969 год   у  школу прыйшлі  настаўнікі:

Сыцька Рыгор Фёдаравіч (настаўнік спеваў і фізвыхавання)

Фежнавец Фёдар Іванавіч  (гісторык, намеснік дырэктара)

Фежнавец (Бараноўская) Вольга Мікалаеўна (настаўніца пачатковых класаў)

Трысантовіч Зоя Іосіфаўна (арганізатар)

Свінко (Ганчар) Раіса Іванаўна (настаўнік біялогіі) 

Мохарт К.У. Крукоўская Т.П.  Трысантовіч З.І.

         

Міхневіч С.Т. Вежнавец В.М. 

        

Сыцька Р.М.  Свінко Р.І.

            

       Жыццё ў педагагічнай прафесіі – гэта наспынная праца душы. Нялёгкі хлеб, які здабываецца на настаўніцкай ніве, але дастойны ўсеагульнай падзякі педагог, які выбраў сваю прафесію па прызванню і высокаму грамадзянскаму абавязку.

         Яго праца, поўная трывог і хваляванняў, радасцей і горычы, - гэта вечны іспыт на мудрасць і цярпенне, прафесійнае майстэрства і чалавечую незаураднасць.

     З 1970 года пачалася працоўная дзейнасць  Кандрацені  Ганны  Міхайлаўны  ( настаўнік працоўнага навучання) і  Сініцкай  (Патышавай) Веры  Яўменаўны  ( настаўнік матэматыкі ў 4-7 класах). Гэтыя  маладыя дзяўчаты  ўліліся ў школьны калектыў. Строгасць і патрабавальнасцьсуадносіліся  з дабрынёй і спагадлівасцю, яны маглі найсці падыход да кожнага дзіцяці.

Кандраценя Г.М.  Сініцкая В.Я.

                

      Павялічвалася колькасць дзяцей, патрэбна было пашыраць плошчу школы. І пры дырэктары Вежнаўцу Фёдару Іванавічу  (дырэктар з  1975 па  1977 год) пачалося будаўніцтва новага будынка.  У 1976 годзе, у кастрычніку, прагучаў званок у новым памяшканні школы. Яна па праекту была пабудавана як школа-васьмігодка, але адкрыты былі дзесяць класаў-камплектаў.  У школе некалькі памяшканняў было аддадзена пад кватэры настаўнікаў.

Вежнавец Ф.І.

    З 1976 года ў школе з’явіліся маладыя настаўніцы: беларускай мовы і літаратуры - Курс Ларыса Іванаўна, матэматыкі-  Кузьміч (Грынялевіч) Таіса Хрысанфаўна.  Усю сябе аддавалі яны сваёй рабоце, любіць дзяцей, жыць іх клопатамі, аддаваць ім душэўную цеплыню- вась аснова іх работы і жыцця. І дзеці адказвалі ім уземнасцю.  Якія тэатральныя пастаноўкі ставіліся пад кіраўніцтвам Ларысы Іванаўны з вучнямі і педагогамі! Да гэтага  часу ўспамінаюць яны “Мікітаў лапаць”, “Паўлінку” і іншыя.  А прынцыповасць Таісы Хрысанфаўны – ні за што не дасць спісаць. Але і пяцёрка з яе рук - вялікая перамога.

Курс Л.І.  Кузьміч Т.Х.

    

      З 1977 года ў школу прыехалі Церахаў Мікалай Мікалаевіч (дырэктар з  1977 па 1982 год ),  Плышэўская (Шарамет) Алена Мікалаеўна (настаўнік хіміі). Без яе звонкага голасу не абыходзіўся ні адзін канцэрт,  шмат песень яна ведала  ( і цяпер з вялікім задавальненнем спявае). Сваей павагай і любоўю многім вучням яна дапамагла знайсці свой шлях у жыцці.

 

Церахаў М.М. Плышэўская А.М.

   

 1979:

Крукоўская Раіса Адамаўна (піянерважатая)

Дзмітрук Галіна Максімаўна ( бібліятэкар)

Крукоўскі Мікалай Пятровіч ( настаўнік працоўнага навучання)

 1980: Кандраценя Таццяна Кузьмінічна (настаўнік матэматыкі). Яе лёс звязаны з дзвюма школамі: і Загальскай, і  Баяніцкай. З Баяніч  яна прыйшла ў Загалле, доўгі час тут працавала, і ў Баянічах завяршыла свой працоўны шлях.

Кандраценя Т.К.

1982:

Камісарчык Тамара Леанідаўна ( дырэктар з  1982 па 2012 год)

    

Камісарчык Т.Л.

 Трысантовіч (Езерская) Лідзія Іванаўна ( настаўнік геаграфіі), Коўтун У.М. ( настаўнік  працоўнага навучання)

Трысантовіч Л.І. 

      

Коўтун У.М.

                      З чэрвеня 2005 года рашэннем Мінаблвыканкама № 524 ад 13.06.2005 года  школа была пераіменавана ў Загальскую  дзяржаўную агульнаадукацыйную  сярэднюю школу Любанскага раёна.

         У  2008 годзе   з далучэннем дзіцячага сада  адбылася рэарганізацыя  ва ўстанову адукацыі «Загальскі дзяржаўны дзіцячы сад –  агульнаадукацыйная  сярэдняя школа  Любанскага раёна»

     

        З верасня 2011 года – Дзяржаўная  ўстанова адукацыі «Загальскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Любанскага раёна».

  2012-2019 год- дырэктарам школы працавала  Крукоўская Раіса Адамаўна.

  Крукоўская Р.А.

      Са жніўня 2019 года дырэктарам установы адукацыі працуе Буян Ала Пятроўна.

З лістапада 2022 школа перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі "Загальская сярэдняя школа Любанскага раёна".

 Медалісты -  гонар нашай школы:

—  Трысантовіч Раіса Сцяпанаўна - залаты медаль, 1967

—  Кульчыцкая Вольга Антонаўна - сярэбраны медаль, 1967

—  Бедзік Зінаіда Фёдараўна - сярэбраны медаль, 1968

—  Трысантовіч Мікалай Сцяпанавіч - сярэбраны медаль, 1968

—  Курс Святлана Стэфанаўна - сярэбраны медаль, 1989

—  Бараноўскі Мікалай Іванавіч - сярэбраны медаль, 1991

—  Свінко Сяргей Сямёнавіч - сярэбраны медаль, 1991

—  Кандраценя Ірына Міхайлаўна - залаты медаль, 1993

—  Камісарчык Сяргей Валер’евіч - залаты медаль, 1995

—  Кузьміч Уладзімір Пятровіч - сярэбраны медаль, 1995

—  Камісарчык Аляксандр Валер’евіч - залаты медаль, 1997

—  Трысантовіч Сяргей Міхайлавіч - залаты медаль, 2010

—  Ляўчэня Марына Рыгораўна - залаты медаль, 2012

—  Карнеева Аляксандра Ігараўна - залаты медаль, 2018

—  Гліністая Лізавета Мікалаеўна - залаты медаль, 2020

—  Сулім Ліяна Мікалаеўна - залаты медаль, 2020

—  Корзун Сяргей Мікалаевіч - залаты медаль, 2022

          Баяніцкая пачатковая школа была адкрыта ў 1919 годзе. Першы  настаўнік -  Балтушкін. Школа размяшчалася ў вясковай хаце: у адной палавіне праходзілі заняткі, у другой жылі настаўнікі. У 1923 годзе з сялянскай хаты школу перавялі ў панскі дом. Настаўнік - Кашэўскі Уладзімір Андрэевіч.   У 1936 годзе ён быў арыштаваны, далейшы яго лёс – невядомы. Перад вайной пасля заканчэння Слуцкага педтэхнікума працаваць прыехала Вішнеўская ( Кандраценя)  Аляксандра Мікалаеўна. Загадчыца школы – Курс Марыя Аляксандраўна.   Акрамя вучобы дзеці займаліся  ў харавым, драматычным і спартыўным гуртках. У час вайны школа была разрабавана і спалена. Пасля вайны вучні вучыліся па кватэрах. Першапачаткова было шэсць класаў. Загадчыцай працавала Вішнеўская А.М. У 1947 годзе пачалі вучыцца ў новым будынку. Дырэктар школы - Макавец Мікалай Сямёнавіч.  Дзесьці ў 1968-1969 гадах школа была ператворана ў васьмігодку. У 2005  годзе яна была рэарганізавана ў пачатковую школу-дзіцячы сад.

     У  2008 годзе па рашэнню Любанскага раённага выканаўчага камітэта  з-за невялікай колькасці навучэнцаў  Баяніцкая пачатковая школа была закрыта.

 Дырэктары Баяніцкай школы:

1950-79г.г.

Дарасінец

Лашч Ёсіп Іванавіч

Багушэвіч Таццяна Адамаўна

Чэркас Адам Адамавіч

Ляйхнер Анатоль Іванавіч

Новік Аляксандр Іванавіч

1979-1985 г.г.

Астрэйка Іван Іванавіч

Кульчыцкі Мікалай Ўладзіміравіч

Сярпінскі Генадзій Мікалаевіч

Кульчыцкая Ірына Балеславаўна

Кандраценя Таццяна Кузьмінічна

Стружко Мікалай Мікалаевіч

      Засталіся ў нашай памяці людзі, якія стваралі гісторыю школы, жылі і працавалі так, што  свет ад іх добрых спраў яшчэ доўга будзе саграваць усіх нас. 

       Цяперашнія педагогі школы выкарыстоўваюць накоплены вопыт у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення. У школе і цяпер працуюць яе выпускнікі: Дайнека Ірына Мікалаеўна, Ляўчэня Людміла Леанідаўна, Крукоўская Раіса Адамаўна, Міхневіч Марыя Антонаўна.

             Шмат забывае чалавек, многае сціраецца з часам у яго памяці. Праходзяць годы, тускнеюць успаміны пра дзяцінства і юнацтва, але памяць пра любімых настаўнікаў, пра школу непадуладна часу.

Разделы сайта